Гэта каля 50 мільярдаў еўра да 2027 года. Вайна, развязаная Расіяй ва Украіне, - адна з тэм другога дня саміту лідараў Еўрапейскага Саюза.
Кіраўнік урада Эстоніі падкрэсліла, што перамога Украіны ў інтарэсах усёй Еўропы, у тым ліку Славакіі і Венгрыі. «Калі мы не дапаможам Украіне, якая альтэрнатыва? Калі Расія пераможа, што будзе далей? Чаму вы думаеце, што вы будзеце ў бяспецы, калі мы саступі Украіну?» – запыталася прэм'ер-міністр Эстоніі.
Учора, у першы дзень саміту, прэмʼер-міністры Славакіі і Венгрыі выказаліся супраць пералічэння грошай Украіне падчас дыскусіі аб павелічэнні бюджэту ЕС. Віктар Орбан лічыць, што еўрапейская стратэгія ў дачыненні да Кіева правалілася. Неафіцыйна кажуць, што Будапешт, блакуючы грошы для Украіны, хоча дамагчыся ад Бруселя саступак і размарозіць фонды ЕЗ. У сваю чаргу новы прэм’ер-міністар Славакіі Робэрт Фіцо называе карупцыю прычынай свайго стаўлення да Украіны.
Пытанне фінансавай дапамогі ўзнікла ўчора, калі лідары абмяркоўвалі прапанову Камісіі аб павелічэнні бюджэту. Акрамя Украіны, Брусель таксама прапануе дадатковыя грошы на міграцыю і канкурэнтаздольнасць.
ПР/юл